Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на дабрачынную экскурсію, прысвечаную памяці Змітрака Бядулі

Філіял “Беларуская хатка”, 06/04/2024, 15:00

 Запрашаем на экскурсію, прысвечаную аднаму са знакамітых гаспадароў музея “Беларуская хатка” – класіку беларускай літаратуры Змітраку Бядулю. Разам з сёстрамі Рэняй і Геняй ён пражыў у гэтым доме з 1915 па 1918 гады. Тут у кастрычніку 1916 года Бядуля даў прытулак ужо хвораму Максіму Багдановічу, саступіўшы яму самы вялікі пакой.

Прапануем цікавае падарожжа па экспазіцыі дома-музея, названага ў гонар клуба мінскай інтэлігенцыі “Беларуская хатка”, сябрамі якога былі Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля і іншыя дзеячы беларускай культуры.

Шмат што перажыў і памятае гэты будынак. Мноства даўніх падзей, шчымлівых успамінаў, хвалюючых гісторый паўстане тут скрозь заслону часу і загучыць для тых, хто хоча і гатовы слухаць…

На экскурсіі вы больш даведаецеся пра Змітрака Бядулю як таленавітага пісьменніка і актыўнага ўдзельніка літаратурна-грамадскага руху пачатку XX ст. у Мінску.

Экскурсія з’яўляецца дабрачыннай – заробленыя грошы будуць пералічаны на спецыяльны рахунак, дзе акумулююцца сродкі на стварэнне надмагільнага манумента класіку.

Унёсак: 20 руб.

Адрас: г.Мінск, вул.Рабкораўская, 19.

Запіс па тэл.: +375 (17) 363 94 65.

Для даведкі: 3 лістапада 1941 г. Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Яфімавіч Плаўнік) памёр у эвакуацыі каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці, насуперак шматлікім складанасцям, была арганізавана работа па вяртанні яго на Бацькаўшчыну. Пры арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і прыхільнікаў таленту пісьменніка 3 лістапада 2020 года адбылося перапахаванне яго парэшткаў на Усходніх могілках у Мінску.

Напрыканцы вясны 2023 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ініцыяваў збор сродкаў на вытворчасць і ўстаноўку надмагільнага помніка Змітраку Бядулю (аўтар эскіза – скульптар С.Гумілеўскі). Музею неабходна было сабраць 12,5 тысяч беларускіх рублёў. На дадзены момант, дзякуючы неабыякавасці ўсіх, хто адгукнуўся на заклік аб дапамозе, на дабрачынным рахунку назбіралася 10,5 тыс.руб. Такім чынам 2 тыс.руб. – сума, якую застаецца сабраць. Збор працягваецца.

Далучыцца да збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка можна таксама, наўпрост зрабіўшы ўнёсак на дабрачынны рахунак. Тлумачым, як гэта можна зрабіць, на прыкладзе мабільнага дадатка “M-Belarusbank”:

Абіраеце пункты: Платежи>Перевод по реквизитам

Запаўняеце палі:
ФИО
УНП плательщика (неабавязкова)
Адрес плательщика (неабавязкова)
Получатель: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
УНП получателя: 190269032
Счёт получателя: BY15AKBB36429000005530000000 (літары лацінскія)
БИК банка получателя: AKBBBY2X (літары лацінскія)
Код назначения платежа: 999
Назначение: стварэнне помніка Змітраку Бядулю.

Close Menu