Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на аўтарскую лекцыю Змітра Юркевіча

Літаратурны музей распачынае новы праект “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”. Цягам года будзем ладзіць шэраг аўтарскіх лекцый даследчыка Змітра Юркевіча, прысвечаных выбітным творцам, гісторыі іх сям’і і цікавосткам з біяграфій.

Першая наша сустрэча прысвячаецца памяці Антона Лявіцкага (16 студзеня 1869 – 23 лютага 1922), выдатнага беларускага паэта і пісьменніка, публіцыста і аўтара архіцікавых пуцявых нататак. У гісторыю беларускай літаратуры ён увайшоў пад псеўданімам Ядвігін Ш.

У Беларусі яго асоба вядома і ўшанавана, творы выдаваліся і перавыдаваліся, але і па сённяшні дзень для многіх жыццярыс і радавод літаратара застаецца малавядомым. Гэта спараджае блытаніну ў датах нараджэння і скону, адпаведна, і пытанні: калі святкаваць юбілеі нараджэння або ладзіць дні памяці.Нягледзячы на сур’ёзную працу адносна радаводу і жыццяпісу, зробленую даследчыкамі мінулага, многія пытанні толькі цяпер знайшлі свае адказы.

23 лютага нас чакае сустрэча з радаводнымі таямніцамі Лявіцкіх. Паспрабуем мы адказаць і на пытанне: кім Ядвігіну Ш. даводзіўся сябра Адама Міцкевіча, філарэт і паэт Антон Адынец.  Распавядзем і пра тую важную ролю, якую адыграў у гісторыі беларускай літаратуры маленькі фальварачак Карпілаўка, які з  ХІХ стагоддзя належаў продкам Ядвігіна Ш.

Час: 23.02, 18.30.

Кошт білетаў: 5 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu