Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на адкрыццё выставы!

3 верасня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на адкрыццё выставы “Мастак – Кніга – Тэкст”, якая прадстаўляе копіі твораў сучасных мастакоў-графікаў з фондаў Дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка “Востраў-град Свіяжск”.

Выстава прадстаўляе копіі твораў мастакоў-графікаў, якія экспанаваліся на Казанскай Міжнароднай Біенале друкаванай графікі “Вершнік”.

Біенале – выстава, якая праводзіцца раз на два гады – у Казані. Яна існуе з 2011 года і ўжо набыла вядомасць сярод мастакоў-графікаў розных краін. З 2015 года біенале атрымала назву “Вершнік”, у памяць аб гістарычнай ролі і значэнні вядомай Казанскай групы мастакоў-графікаў, дзейнасць якіх у 1920-я гады ператварыла Казань у адзін з цэнтраў развіцця графічнага мастацтва Расіі.

Біенале 2015 года абвясціла сваім дэвізам: “Мастак – Кніга – Тэкст”. Творы раскрываюць цесную сувязь друкаванай графікі з літаратурай, значнасць мастацкага ўвасаблення літаратурнага тэксту. У экспазіцыі прадстаўлены графічныя работы ў тэхніках лінагравюры, афорта, ксілаграфіі і аўталітаграфіі. Гэта ілюстрацыі да фальклорных тэкстаў, вершаваных і празаічных твораў рускай і замежнай літаратуры, эскізы афармлення кніг. Прыкметнае месца займаюць экслібрысы – уладальніцкія кніжныя знакі.

Выстава прадстаўляе творы 16 сучасных мастакоў-графікаў з Расіі, Арменіі, Беларусі, Мексікі і інш.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu