Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на адкрыццё выставы!

28 лістапада ў 16:30 Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “Бурлівага лёту сляды незмярымы”, якая прымеркавана да 100-годдзя заснавання літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Экспазіцыя створана ў межах выставачна-асветніцкага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца праз супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва і ўстановай “Выдавецкі дома “Звязда”.

Выстава прадстаўляе надзвычай цікавы перыяд у гісторыі беларускай культуры – 1920-я гады. Гэты перыяд часта атаясамляецца з тэрмінам “беларусізацыя”. Менавіта беларусізацыя з’явілася асноўным напрамкам урадавай палітыкі ў БССР у галіне культуры і была накіравана на ўзвышэнне статусу беларускай мовы і нацыянальнай культуры ў жыцці рэспублікі.

Адной з адметных падзей гэтага часу з’яўляецца стварэнне часопіса “Маладняк” у 1923 г., вакол якога паўстала арганізацыя маладых пісьменнікаў пад такой жа назвай. У хуткім часе гэтая арганізацыя налічвала ўжо каля 500 сяброў і мела філіі ў розных гарадах БССР.

На экспазіцыі прадстаўлены павялічаныя копіі рэдкіх дакументаў, фотаздымкаў, кніжныя выданні бібліятэкі “Маладняка” 1923-1928 гг., часопісы “Маладняк”, “Узвышша”, перыядычныя альманахі філій “Маладняка”, а таксама копіі дакументаў –   з фондаў ДМГБЛ, БДАМЛіМ, НББ.

Экспазіцыя пабудавана ў стылі “супрэматызм”, інфармацыя прадстаўлена праз геаметрычныя формы.

Выстава будзе дзейнічаць па 16 красавіка 2024 г.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Куратар выставы: Ірына Расціславаўна Князева.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 94 65.

Close Menu