Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на адкрыццё экспазіцыі!

Беларуская літаратура прайшла амаль тысячагадовы шлях сваёй гісторыі і развіцця. Ад першых сімвалічных занатовак знакамі да самых разнастайных паэтычных і празаічных формаў. Кожны тэкст, кожны твор – гэта найперш слова: яго патаемны сэнс, думка, увасобленая ў вобразах.

27 чэрвеня ў 18:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на праграму «Слова праз стагоддзі». Вас чакае сапраўднае падарожжа ў свет творчасці беларускіх асветнікаў, паэтаў, празаікаў і драматургаў ХІ-ХІХ стагоддзяў.

У праграме:

  • 18:30 – урачыстае адкрыццё экспазіцыі «Беларуская літаратура ХІ – ХІХ стагоддзяў»
  • 18:40 – тэматычная экскурсія.
  • 19:15 – музычная праграма ў выкананні музыказнаўцы Святлены Немагай (фартэпіяна, канферанс), лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Белдзяржфілармоніі Галіны Сакольнік (меца-сапрана), лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксея Загорскага (скрыпка).

Прагучаць творы Міхала Казіміра Агінскага, Міхала Ельскага, Станіслава Манюшкі на словы Тамаша Зана, Антонія Адынца, Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі.

Сардэчна запрашаем!

Кошт білетаў: 10 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu