Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на адкрыццё!

18 снежня 2025 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”.

Выстава распавядзе пра тое, як змяняецца чалавек разам з часам: ад імпульсіўнай маладосці, веры ў пераўтварэнне свету і літаратурны эксперымент — да сталасці, адказнасці, сумненняў і споведзі. Асновай экспазіцыі сталі шэсць зборнікаў лірыкі Петруся Броўкі, якія можна чытаць як дзённік эпохі: “Гады́ як шторм”, “Шляхамі баравымі”, “Пахне чабор”, “А дні ідуць…”, “Між чырвоных рабін”, “І маладосць і сталасць”.

Кожны з гэтых зборнікаў — не проста літаратурны перыяд, а стан: шумны горад і вера ў наступ, цішыня бору і ўцёкі ў прыроду, досвед грамадскай дзейнасці і самоты ўнутранага голасу, памяць пра каханне, якое не адбылося, і боль стратаў, што не маюць тэрміну даўніны.

У прасторы выставы суседнічаюць прыжыццёвыя выданні кніг, рукапісы, лісты, фотаздымкі і асабістыя рэчы паэта. Гэтыя прадметы не ілюструюць тэксты — яны спрачаюцца з імі, дапаўняюць і маўчаць там, дзе словы становяцца залішне дакладнымі. Выстава дае магчымасць зірнуць вачыма паэта на жыццё, якое для нас паспела стаць гісторыяй.

Уваход на адкрыццё вольны.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 1 лістапада 2026 года.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu