Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на адкрыццё!

17 ліпеня 2024 года а 17-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Яўген Чырыкаў. На шляхах жыцця і творчасці”.

Вядомы рускі пісьменнік, празаік, драматург, журналіст Яўген Мікалаевіч Чырыкаў нарадзіўся 24 ліпеня (5 жніўня – стст.) 1864 года. Дэбютаваў у друку ў 1885 годзе ў “Волжском вестнике”, у 1899 г. надрукаваў першую кнігу – “Очерки и рассказы”. З 1900 г. пачаў пісаць п’есы, якія ставіліся ў правінцыйных і сталічных тэатрах. На працягу жыцця выйшла шмат зборнікаў апавяданняў, да 1917 г. – збор твораў у 17-ці тамах.

З 1895 года Яўген Чырыкаў жыў у Мінску, горад адыграў важную ролю ў жыцці  пісьменніка. Напісаныя тут апавяданні “Хлеб вязуць”, “Блудны сын”, аповесці “Інваліды” “Чужаземцы”, “Таніна шчасце” зрабілі яго імя вядомым шырокаму колу чытачоў. У Мінску ён пачаў дзейнасць як драматург, п’есу “На двары ў флігелі” паставілі мясцовыя аматары тэатральнага мастацтва. У мінскі перыяд жыцця на мясцовым матэрыяле Я.Чырыкаў пачаў пісаць п’есу “Евреи”, яна была надрукавана ў 1904 г. і з поспехам ішла на айчыннай і замежных сцэнах.

Яўген Чырыкаў быў у ліку ініцыятараў стварэння мінскага Таварыства аматараў мастацтва (Общество любителей изящных искусств), Пушкінскай бібліятэкі. Падчас працы ў Кантролі Лібава-Роменскай чыгункі пазнаёміўся з вядомымі палітычнымі дзеячамі – Пятром Румянцавым і Сяргеем Мяржынскім, падтрымліваў стасункі з Анатолем Бонч-Асмалоўскім. Даў рэкамендацыйны ліст Адаму Багдановічу, дзякуючы якому сям’я Багдановічаў пазнаёмілася і пасябравала з сям’ёй Максіма Горкага.

У фондах музея М. Багдановіча захоўваецца шмат матэрыялаў, якія прама ці ўскосна звязаныя з Я. Чырыкавым, – лісты, дакументы, паштоўкі, кнігі, перыядычныя выданні. На працягу многіх гадоў супрацоўнікі музея сябруюць з нашчадкамі рускага пісьменніка, якія жывуць у розных краінах. У выставе прэзентуюцца каштоўныя матэрыялы з архіва сям’і Чырыкавых, якія раскрываюць тэму жыцця пісьменніка ў Мінску, дадаюць штрыхі да ўмоўнага партрэта Мінска к. ХІХ – пач. ХХ стст.

Выстава працуе па 31 жніўня 2024 года.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Close Menu