Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак!

Запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак завітаць у музей падчас восеньскіх канікул, каб зрабіць іх адметнымі і запамінальнымі!

Літаратурны музей рады прапанаваць юным наведвальнікам цікавыя экскурсіі, выставы, заняткі, квэсты!

ВЫСТАВЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ВЫБІТНЫМ БЕЛАРУСКІМ ПІСЬМЕННІКАМ:

“Святло чароўнай кветкі” (да 110-годдзя Эдзі Агняцвет)

“Капітан далёкіх вандровак” (да 140-годдзя Янкі Маўра)

“Сяргей Грахоўскі тчк Дзень нараджэння” (да 110-годдзя Сяргея Грахоўскага)

“Таямніцы дзеда Кандрата” (да 100-годдзя творчай дзейнасці Кандрата Крапівы)

Кошт: 2 руб. (уваходныя квіткі) + 10 руб. (экскурсія) з групы.

КВЭСТ

“Таямніцы экспазіцый” (8 – 11 класы). Актыўнае даследванне музейный прасторы ў гульнёвым фармаце. Прызы ад музея!

Кошт: 6 руб. з удзельніка.

ЗАНЯТКІ І ГУЛЬНІ:

“Загадкі дзеда Кандрата” (6 – 11 класы)

“Як хлеб да нас на стол прыйшоў” (1 – 4 класы)

“Фэсцік. Гулянне ў народным стылі” (1 – 7 класы)

“Азбука гарадоў” (6 – 11 класы)

“Знаёмся, я – музей!” (1 – 4 класы)

“Нізка беларускіх казак” (2 – 5 класы)

Апісанні гл. https://bellitmuseum.by/muzeyna-pedagagichnyiya-zanyatki/

Кошт: 3 руб. з удзельніка.

А таксама:

НАВЕДВАННЕ ПАСТАЯННАЙ ЭКСПАЗІЦЫІ

“Літаратура 2-й пал.ХХ – пач.ХХІ ст.”

Кошт: 3,5 руб. (уваходныя квіткі) + 15 руб. (экскурсія) з групы.

Даведкі і запіс: +375 17 363 56 21.

Чакаем юных сяброў па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

Close Menu