
З 9 сакавіка па 30 красавіка запрашаем дзетак і іх бацькоў на інтэрактыўны музейны занятак “Зазвінелі жаўронкаў свірэлі”!
Падчас занятку:
- даведаемся пра традыцыю гукання вясны на Беларусі;
- зробім вясновую птушку;
- пачуем вяснянкі – вясновыя песні-заклічкі;
- станчым старажытны танец, каб развітацца з зімой;
- апынемся ў вясновым карагодзе і пагуляем у вясновыя гульні.
Папярэдні запіс абавязковы!
Кошт: 3 руб. з кожнага ўдзельніка (група да 20 чалавек).
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13
Тэлефон для даведак і папярэдняга запісу:
(017) 363-56-21, (017) 395-44-47.