Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем далучыцца да мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею У.С.Караткевіча

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча запрашаем далучыцца да мерапрыемстваў:

26 лістапада 2025 года:

10:00 – ускладанне кветак да магілы У.С. Караткевіча.
Усходнія могілкі (метро “Барысаўскі тракт”).

12:00 – круглы стол “Феномен даследчыцкай зацікаўленасці і чытацкага шанавання: да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча”.

Круглы стол праводзіцца сумесна з часопісам “Роднае слова” з удзелам прадстаўнікоў навуковай, пісьменніцкай і грамадскай супольнасці. У межах пасяджэння круглага стала адбудзецца прэзентацыя нумара-альманаха “Роднага слова”, прымеркаванага да 95-годдзя У.С. Караткевіча, і куратарская экскурсія па выставе “Вясна ўвосень”.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13 (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры).

Тэл. +375 (17) 395-44-47.

Close Menu