Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

“Залатая раніца беларускага Адраджэння”. У музеі пачынае работу новая літаратурна-дакументальная экспазіцыя

18 лістапада 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачынае работу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Залатая раніца беларускага Адраджэння”.

У 2020 годзе мы святкуем юбілеі паэтаў і празаікаў міжваеннага пакалення: 120-годдзе Кузьмы Чорнага, Уладзіміра Дубоўкі, Аркадзя Моркаўкі, Уладзіміра Жылкі, Сымона Баранавых, 115-годдзе Уладзіміра Хадыкі, Петруся Броўкі, Пятра Глебкі, Яна Скрыгана, Юркі Гаўрука, Іларыя Барашкі, Алеся Пальчэўскага, Янкі Бобрыка, Юркі Віцьбіча, 110-годдзе Аляксандра Міронава, Зямы Піваварава, Змітрака Астапенкі, Алеся Кучара.

Экспазіцыя праходзіць у рамках аднайменнага асветніцка-выставачнага праекта “Залатая раніца беларускага Адраджэння”, які прысвечаны знакамітым постацям і знакавым падзеям у гісторыі беларускай літаратуры 1920-30-х гадоў, і супрацоўніцтва Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, часопісам “Маладосць” і ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

1920-30 гг. – адны з самых яскравых старонак у гісторыі культуры Беларусі. Маладыя літаратары імкнуліся да творчага гуртавання, аб’ядноўваліся ў суполкі “Маладняк” і “Узвышша”. Пра тыя часы яны стваралі шэдэўры, знакавасць і значнасць якіх сёння не падлягае сумненням. Лейтматывам твораў таго часу была раздвоенасць у грамадстве і ў чалавеку, панаванне абуральнай стыхіі і прадчуванне вялікіх зменаў.

На экспазіцыі прадстаўлены рэдкія дакументы, асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі, фотаздымкі і рукапісы з фондаў музея, а таксама копіі фотаздымкаў і дакументаў дэлегатаў І-га з’езда літаратурнага аб’яднання “Маладняк” з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13). 

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21.

Час: штотыдзень з панядзелка па пятніцу ўключна з 9.30 да 17.30. У сераду з 9.30 да 19.00.

Уваход каштуе 1,5 рублі для школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і 3 рублі для астатніх катэгорый грамадзянаў.