Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Імпрэза да Міжнароднага дня сем’яў

15 мая 2022 года а 15-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу “Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны”, прысвечаную Міжнароднаму дню сем’яў.

Штогод 15 мая па ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень сем’яў. Ён быў абвешчаны 20 верасня 1993 года на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН у мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемаў сям’і. 

Галоўны госць імпрэзы – Алена Кароўчанка, вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі спецыяліст у галіне генеалогіі. Некалі яна так сказала пра свае пошукі: “Ты адкрываеш і пазнаеш не толькі нешта новае пра мінулае, але і знаходзіш новае ў самім сабе, адбываюцца пэўныя змены ў адносінах да жыцця і смерці, да людзей, да шматлікіх  падзей твайго жыцця… Ты становішся больш моцным і трывалым…”

Алена Кароўчанка – аўтар кнігі-мемарыялу “Ігуменская шляхта ў Сібіры”. Яна адкрыла свету шмат невядомых старонак беларускай гісторыі. Таксама Алена займаецца даследаваннем уласнага радаводу, дапамагае ў пошуках шматлікім аматарам і прафесіяналам.

Падчас імпрэзы “Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны” мы:

 – паглыбімся ў гісторыю роду Вернікоўскіх, яркім прадстаўніком якога з’яўляецца Алена Кароўчанка;

– адзначым ролю, якую адыгралі Вернікоўскія ў гісторыі нашай краіны;

– даведаемся, якім чынам звязаны Вернікоўскія і продкі Максіма Багдановіча;

– атрымаем колькі карысных парад па правядзенні генеалагічных пошукаў і складанні радаводаў уласных сем’яў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл.: +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95.

maksimbagdanovich@gmail.com

Close Menu