Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“З рога ўсяго многа”

20 мая 2023 г. з 18:00 да 23:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на праграму “З рога ўсяго многа”.

Набліжаецца доўгачаканая “Ноч музеяў”, якая традыцыйна тоіць у сабе мноства інтрыг і адкрыццяў, сюрпрызаў ды магіі. А сёлета, калі тэмай міжнароднай акцыі абвешчаны дабрабыт і развіццё, гэтае мноства мусіць увогуле здзівіць сваімі маштабамі і разнастайнасцю.

Абяцаем, што ў Літаратурным музеі так яно і будзе – з рога ўсяго многа! Мы вельмі пастараліся стварыць для лю́бых гасцей яркую, цікавую, насычаную праграму. Паказаць найлепшыя знаходкі музейнай працы, запрасіць найцікавейшых выступоўцаў, здабыць наймілейшыя прызы і начараваць самую прыемную атмасферу!

Таму – горача рэкамендуем і сардэчна запрашаем!

Балюстрада

19:00–20:00         КАЗКІ З МАЛЯВАНАК

майстар-клас па роспісе сурвэтак  (удзел па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму, колькасць месцаў абмежаваная, кошт 3 руб.)

20:30–22:00         АДАМ МІЦКЕВІЧ. ПАТАЕМНАЕ

канцэртная праграма ў выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез (сапрана) і музыказнаўцы Святлены Немагай (фартэпіяна)

5-6 залы

19:00–20:30         ТАЯМНІЦЫ РОДУ МІЦКЕВІЧАЎ аўтарская лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча

8-9 залы

18:00–22:30         ТАЯМНІЦЫ ЭКСПАЗІЦЫЙ квэст

18:00–23:00         ПРАДКАЗАННІ АД ПІСЬМЕННІКАЎ забава

18:00–23:00         МІЖ КНІЖНЫХ СТАРОНАК майстар-клас па стварэнні кніжных закладак

Фае

18:00–23:00         БАЧЫЛІ НОЧ майстар-клас па вырабе сувенірных магнітаў

18:00–23:00         З РОГА ЎСЯГО МНОГА бяспройгрышная разыгранка на прызы ад музея і рэстарана “Дудук” (кошт 3 руб.)

Экспазіцыйная зала

18:00–20:00         ДРЭВА ЖЫЦЦЯ майстар-клас па выцінанцы з мастачкай, народным майстрам Наталляй Сухой

20:15–21:00         НІЗКА БЕЛАРУСКІХ КАЗАК пазнавальная гульня

21:00–22:00         ЗАГАДКІ ДЗЕДА КАНДРАТА мовазнаўчая гульня

Лекцыйная зала

18:00–19:00         КАПІТАН ДАЛЁКІХ ВАНДРОВАК знаёмства з выставай

19:00–20:00         НА РАДЫЁХВАЛІ З НАТАЛЛЯЙ СІРОТКАЙ інтэрактыўная праграма ад канала “Культура” Беларускага радыё

20:00–21:00         ЗНАЁМСТВА З МОВАЙ ЭСПЕРАНТА

21:00–22:30         АЗБУКА ГАРАДОЎ краязнаўчая гульня

*У праграме магчымы нязначныя змены

Квіткі: 10 рублёў (дзецям да 7 гадоў вольны ўваход)

15 рублёў – агульны квіток на наведванне праграм двух музеяў: Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/325317 або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

Тэл. +375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.

Close Menu