Пачатак любой новай справы – рэч складаная. Часам рамантычная, часам кур’ёзная, са сваімі трыумфамі і паразамі, але заўсёды напоўненая духам першастварэння. За любой справай, стаяць людзі і іх гісторыі. Пра тое, як развіваўся дарэвалюцыйны беларускі спорт, а таксама справа стварэння плакатаў у Беларусі ў вас будзе магчымасць даведацца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
19 чэрвеня а 18-й гадзіне.
Уваход вольны.
Адрас: вул. Максіма Багдановіча, 7а.
Тэлефон для даведак: 8 017 334 42 69.