Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Віншуем!

Паважаныя калегі, дарагія сябры музея, шаноўныя наведвальнікі!

Сардэчна віншуем вас з Міжнародным днём музеяў!

Музеі – гэта не толькі сховішчы памяці, артэфактаў і рэдкіх кніг. Гэта жывая прастора сустрэчы часоў, ідэй і людзей. Асабліва важна гэта для літаратурнага музея, дзе праз слова, рукапіс, лёс пісьменніка раскрываецца душа народа, яго гісторыя і культура.

У гэты дзень выказваем шчырую ўдзячнасць усім музейным супрацоўнікам – даследчыкам, захавальнікам, экскурсаводам, рэстаўратарам і кожнаму, хто штодня з любоўю і адданасцю працуе дзеля захавання беларускай літаратурнай спадчыны.

Асобныя словы падзякі – нашым наведвальнікам, сябрам і партнёрам музея. Дзякуючы вашай цікавасці, падтрымцы і жаданню адкрываць для сябе беларускую літаратуру музей застаецца жывым месцам натхнення, дыялогу і культурнага адзінства.

Няхай музеі і надалей аб’ядноўваюць пакаленні, захоўваюць каштоўнасці мінулага і натхняюць на новыя адкрыцці!

З павагай – калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

Close Menu