Маміны вочы слухалі неба.
Маміны рукі чыталі луг.
Маміны ногі гадавалі дарогу,
Каб па ёй, ідучы няспешна,
Мог прачуць я і скеміць
Хоць нешта…
“Хоць нешта…” Р. Барадулін
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры шчыра віншуе ўсіх з матуліным днём! Шчасця, спакою і цеплыні нашым любым бяссонным зоркам!
Фота на паштоўцы – Еўдакія Лось з сынам.
