Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

З 26 лістапада па 6 сакавіка Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць кніжны чэлендж #BelBookChallenge

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет усё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён!

З 26 лістапада па 6 сакавіка з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка ў партнёрстве з Літаратурным музеем Петруся Броўкі, ArtCorporation і часопісам “Маладосць” праводзіць кніжны чэлендж #BelBookChallenge. Кіньце выклік самому сабе!

Умовы чэленджу:

  1. Пачаць чэлендж можна ў любы дзень, а выконваць пункты – у любой паслядоўнасці.
  2. Прачытаць 12 кніг на пэўныя тэмы да 06.03.2021. На кожную з тэм – па адной кнізе. Усе кнігі павінны належаць беларускім аўтарам або быць перакладзенымі на беларускую мову.

Пазнаёміцца са спісам тэм, з рэкамендацыямі прафесійных чытачоў і іншай інфармацыяй вы можаце на сайце Нацыянальнай бібліятэкі  па спасылцы https://www.nlb.by/content/news/national-library-of-belarus/belbookchallenge-2020-na-start/. 

  1. Пасля чытання кожнай кнігі трэба пакінуць водгук на яе ў сацсетках з хэштэгам #BelBookChallenge. Гэта можа быць кароткая рэцэнзія, вашы чытацкія ўражанні ці іншы доказ таго, што кнігу вы сапраўды чыталі. На 12 кніг – 12 водгукаў.

Удзельнікаў кніжнага выкліку чакаюць прызы ад бібліятэкі і партнёраў BelBookChallenge.

Літаратурны музей Петруся Броўкі прапаноўвае сваю ўзнагароду для тых, хто ўжо ўключыўся ў чэлендж і актыўна піша рэцэнзіі – рамантычны вечар “Музей для дваіх” у Дзень усіх закаханых.

14 лютага адзін з удзельнікаў чытацкага чэленджа, чые рэцэнзіі найбольш уразяць супрацоўнікаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі, атрымае незвычайны прыз для сябе і сваёй пары. Пераможца будзе вызначаны 11 лютага, таму ў вас яшчэ ёсць магчымасць пачаць чытаць ва ўсю моц і растапіць сэрцы музейных супрацоўнікаў сваімі кранальнымі рэцэнзіямі.

Далучайцеся да #BelBookChallenge!

Close Menu