Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

З 01.02.2021 па 31.05.2021 прапануем наведаць любы з музеяў-удзельнікаў са зніжкай 50% ад уваходнай платы

Сябры! “Хадзем у музей!” Распачынаем акцыю напрадвесні!

У перыяд з 01.02.2021 па 31.05.2021 прапануем наведаць любы з музеяў-удзельнікаў нашай установы са зніжкай 50% ад уваходнай платы. Пры наведванні аднаго з літаратурных музеяў – удзельнікаў акцыі – у Мінску, яшчэ тры музеі – за паўкошту! Чакаем вас!

Умовы акцыі “Хадзем у музей!”:

Удзельнікі:

  • Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры,
  • Літаратурны музей Максіма Багдановіча,
  • Літаратурны музей Петруся Броўкі,
  • Беларуская хатка.

Прыходзьце ў адзін з літаратурных музеяў-удзельнікаў, аплочвайце поўны кошт уваходнага білета і атрымайце купон на зніжку 50% на наведванне пастаяннай экспазіцыі любога з музеяў-удзельнікаў акцыі.

Увага! Тэрмін дзеяння купона абмежаваны – рэалізаваць яго можна толькі на працягу 30 дзён з даты ў касавым чэку. Зніжка дзейнічае на прадастаўленне аналагічнай паслугі пры прад’яўленні купона, атрыманага разам з касавым чэкам у любым з музеяў-ўдзельнікаў акцыі. Дзеянне купона распаўсюджваецца толькі на аднаго чалавека. Без касавага чэка купон лічыцца не дзейсным.

Плата за экскурсійнае абслугоўванне рэалізуецца ў поўнай меры.

Чакаем Вас! Не забывайцеся пра выкананне абавязковага масачнага рэжыму. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

 

Close Menu