29 верасня 2021 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца юбілейная вечарына “Генадзь Бураўкін. Мой боль і запавет…”, прымеркаваная да 85-годдзя з дня нараджэння паэта.
Генадзь Бураўкін – паэт, журналіст, дыпламат, адзін з яркіх і самабытных прадстаўнікоў пасляваеннага пакалення. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу вершаў “Варта вернасці (1980). Першыя вершы надрукаваў у 1952 годзе ў полацкай газеце “Сцяг камунізма”. Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Укладальнік кнігі “Наш Быкаў” – першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.
На вечарыне ўпершыню экспануюцца скульптурныя работы Эдуарда Астаф’ева, прысвечаныя Генадзю Бураўкіну.
Падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены цікавыя матэрыялы з архіва паэта, якія Юлія Якаўлеўна Бураўкіна (удава паэта) перадала ў фонды музея.
Запрашаем усіх аматараў творчасці Генадзя Бураўкіна на сяброўскую паэтычную вечарыну ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры па вул. М.Багдановіча, 13. Уваход вольны.
Пачатак імпрэзы ў 17.30.
+375 17 335 44 47 Вольга Барысаўна Гулева