Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Янку Брылю – 105!

4 жніўня 2022 года спаўняецца 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, перакладчыка, публіцыста, ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, кавалера ордэнаў “Знак Пашаны”, Дружбы народаў Янкі Брыля.

Уся творчасць пісьменніка прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця. Літаратурная спадчына Я. Брыля прадстаўлена раманамі, аповесцямі, апавяданнямі, эсэ, нарысамі. Сярод іх – “Птушкі і гнёзды”, “У Забалоцці днее”, “Жменя сонечных промняў”, “Золак, убачаны здалёк”, “Я з вогненнай вёскі…”, “Парастак”, “Вячэрняе” і інш.

У фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры захоўваецца каля 300 музейных прадметаў, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменніка. Сярод іх – асабістыя рэчы, кнігі, лісты, рукапісы, фотаздымкі і інш. Некаторыя з іх можна ўбачыць, наведаўшы сталую экспазіцыю музея па вул.М.Багдановіча, 13.

У розныя гады Янка Брыль працаваў рэдактарам раённай газеты ў г.п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса “Вожык”. Быў намеснікам рэдактара часопісаў “Маладосць” і “Полымя”, працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванні сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці.

Close Menu