Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Якое доўгае бывае лета!”

“…А думкі нейкай цеплынёй сагрэты.
Далёка да зімы!
Як добра адпачыць!
Якое доўгае бывае лета!”

Ул.Караткевіч

40 гадоў таму не стала Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, але і да гэтай пары ён застаецца адным з самых любімых і чытаных пісьменнікаў у нашай краіне – працягваецца выданне поўнага збору твораў, перавыдаюцца знакавыя раманы і аповесці, ладзяцца канцэрты і выстаўкі.

На часовай экспазіцы “Якое доўгае бывае лета!” супрацоўнікі філіяла “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” прадстаўляюць пісьменніка ў незвычайным ракурсе – праз матэрыялы, звязаныя з “летнім адпачынкам” Уладзіміра Караткевіча.

Словы вышэй нездарма ўзяты ў двукоссе, бо, у адрозненне ад прадстаўнікоў многіх іншых прафесій, cапраўдны пісьменнік не мае адпачынку ў звычайным сэнсе  гэтага слова. Ты ніколі не ведаеш, у які момант да цябе прыйдзе натхненне, альбо якое ўражанне ператворыцца потым у верш, апавяданне ці нават нешта большае.

Праз фотаздымкі, рукапісы, колкія эпіграмы, прыжыццёвыя выданні Уладзіміра Караткевіча з фондаў установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” і філіяла “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” вы зможаце пабачыць пісьменніка рыбаком і курортнікам, краязнаўцам і даследчыкам, і нават ваенным журналістам Ціхаакіянскага флоту, праз жаданне набрацца новых уражанняў.

Выстава працуе з 15 жніўня па 13 верасня 2024 года.

Уваход вольны (10+).

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 17 363 07 61, + 375 17 355 22 95.

Close Menu