Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Як рэдагавалі Уладзіміра Караткевіча. Да 95-годдзя пісьменніка”

Зусім хутка Беларусь будзе адзначаць 95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, ці не самага папулярнага з айчынных пісьменнікаў дваццатага стагоддзя.

Дзякуючы яго творам, не адно пакаленне беларусаў адкрыла для сябе сваю краіну – яе гісторыю і прыгажосць роднага слова.

Тэксты Уладзіміра Сямёнавіча адметныя – узнёсла-рамантычныя,  поўныя неўтаймаваных эмоцый. Як з гэтым напорам працавалі савецкія рэдактары, можна даведацца на лекцыі аднаго з укладальнікаў Збору твораў Уладзіміра Караткевіча (у 25 тамах) – літаратара і прафесійнага рэдактара Пятра Жаўняровіча.

Запрашаем Вас 4 лістапада а 19-й гадзіне.

Уваходны квіток: 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95.

Close Menu