Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Ядвігіну Ш. – 155!

4 студзеня 1869 года нарадзіўся Ядвігін Ш. (сапр. Антон Іванавіч Лявіцкі) – беларускі празаік, публіцыст, фельетаніст, драматург, паэт, перакладчык, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы.

Ядвігін Ш. – аўтар зборнікаў апавяданняў «Бярозка» (Вільня, 1912, 1923), «Васількі» (Вільня, 1914), «Апавяданні» (1940, 1946), падарожнага нарыса «Дзед Завала» (Вільня, 1910), кнігі «Успаміны» (Вільня, 1921), няскончанага рамана «Золата», а таксама шэрага рэцэнзій і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Духоўны свет пісьменніка напоўнены пачуццём нацыянальнага самаадчування, нацыянальнай самасвядомасці. Для яго стылявой манеры характэрны чуласць да народнага слова і вобраза, дынамічнае, не застылае ў сваіх сувязях і значэннях слова, змястоўнасць формы.

Першыя апавяданні пісьменніка з’яўляюцца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю.

У рамане «Золата», які стаў ледзь не першай спробай гэтага жанру ў беларускай літаратуры, аўтар спалучае рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі.

Наватарская заслуга Ядвігіна Ш. і ў развіцці жанру мемуараў. Ён насычае апавядальную плынь гутарковымі зваротамі і фразеалагізмамі, а ў асобе апавядальніка паказвае не раўнадушнага фактографа, а чалавека, ахопленага самымі рознымі пачуццямі.

Сваёй творчасцю выбітны дзеяч беларускай культуры Ядвігін Ш. заклаў традыцыі, якія знайшлі далейшае развіццё ў творах майстроў мастацкага слова.

Close Menu