16 верасня 2023 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае аматараў беларускай літаратуры на лекцыю “Я спытаў чалавека…”, прысвечаную народнаму паэту Беларусі Максіму Танку і прымеркаваную да Дня народнага адзінства.
Пачынаючы з першага паэтычнага зборніка “На этапах” і да апошняга дня, Максім Танк пісаў вялікую кнігу, за радкамі якой стаіць мінулае, сённяшні дзень і будучыня нашага народа. Ён пакінуў беларусам неацэнную духоўную спадчыну, самабытнае слова, асвечанае высокім талентам, бязмежнай мудрасцю, любоўю і дабрынёй да людзей. Ён жыў паэзіяй, верыў у яе гуманістычную, гаючую сілу.
Творчае жыццё Максіма Танка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і глыбокіх перажыванняў, зрухаў у грамадстве, пераломных падзей і набалелых праблем, што вызначаюць лёс беларускага народа.
Падчас лекцыі ў наведвальнікаў будзе цудоўная магчымасць пазнаёміцца з творчым і жыццёвым шляхамі класіка беларускай літаратуры, раскрыць для сябе асобу Яўгена Іванавіча Скурко не толькі як выбітнага пісьменніка, але і як звычайнага, зямнога чалавека – з яго характарам і звычкамі, сямейнымі радасцямі, клопатамі і суровымі перыпетыямі лёсу.
Шчыра запрашаем усіх жадаючых!
Кошт лекцыі: 1,50 руб.
Час правядзення: 16 верасня, 11:00-15:00 – па запісе; 16:00 – зборная група.
Папярэдні запіс па тэл.: +375 (17) 363-56-21.
Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.