Гэтымі днямі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ўжо чарговы раз прымае ўдзел у XXI Міжнародным форуме “Інтэрмузей” , які праходзіць у Маскве ў Цэнтральнай выставачнай зале “Манеж”.
Тэма XXI фестываля – “Дыялог прафесіяналаў”. Супрацоўнікі музея ўдзельнічаюць у дзелавой і культурнай праграме форума, прадстаўляюць свае інтэрактыўныя праекты.
К слову сказаць, што падчас удзелу ў Міжнародным фестывалі музеяў “Інтэрмузей-2012 ” Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры стаў фіналістам конкурсу “Пространство культуры”.
Прывітанне калегам і поспехаў у працы!