Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

4-5 сакавіка 2020 года супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прынялі ўдзел у XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Яраслаў Мудры. Праблемы вывучэння, захавання, інтэрпрэтацыі гісторыка-культурнай спадчыны”, якая праходзіла ў Яраслаўлі і Полацку.

Міхась Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, выступіў з дакладам “Дзеячы беларускай культуры ў Яраслаўлі часоў Першай сусветнай вайны”.

Юлія Мацук, загадчык навукова-асветніцкага аддзела, прэзентавала даклад “Тэстамент Адама Багдановіча як крыніца інфармацыі і дакумент эпохі”.

Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік, выступіла з дакладам “Штрыхі да біяграфіі супрацоўніка яраслаўскай газеты “Голас” С. С. Каныгіна”.

Ад імя супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча выказваем шчырыя словы ўдзячнасці арганізатарам навуковага форуму, у першую чаргу, Людміле Барысаўне Дзедзюлінай (г.Полацк) і Марыне Дзмітрыеўне Данілавай (г.Яраслаўль). Спадзяемся на будучыя сустрэчы!