4-5 сакавіка 2020 года супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прынялі ўдзел у XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Яраслаў Мудры. Праблемы вывучэння, захавання, інтэрпрэтацыі гісторыка-культурнай спадчыны”, якая праходзіла ў Яраслаўлі і Полацку.
Міхась Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, выступіў з дакладам “Дзеячы беларускай культуры ў Яраслаўлі часоў Першай сусветнай вайны”.
Юлія Мацук, загадчык навукова-асветніцкага аддзела, прэзентавала даклад “Тэстамент Адама Багдановіча як крыніца інфармацыі і дакумент эпохі”.
Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік, выступіла з дакладам “Штрыхі да біяграфіі супрацоўніка яраслаўскай газеты “Голас” С. С. Каныгіна”.
Ад імя супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча выказваем шчырыя словы ўдзячнасці арганізатарам навуковага форуму, у першую чаргу, Людміле Барысаўне Дзедзюлінай (г.Полацк) і Марыне Дзмітрыеўне Данілавай (г.Яраслаўль). Спадзяемся на будучыя сустрэчы!
