Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выставу “Крывёю сэрца” прэзентавалі ў Мастацкім музеі імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі

7 кастрычніка ў Мастацкім музеі імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі, філіяле Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава, адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы “Крывёю сэрца”.

Выстава была створана супрацоўнікамі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна атрымала назву ад аднайменнага зборніка вершаў беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На прыкладзе творчых лёсаў Змітрака Астапенкі, Васіля Быкава, Івана Мележа, Паўлюка Пранузы, Зінаіды Бандарынай, Івана Шамякін, Аркадзя Куляшова і многіх іншых паказаны каштоўны, рознабаковы ўклад беларускіх літаратараў у набліжэнне Перамогі.

У прэзентацыі выставы прыняла ўдзел загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна.

Экспанаванне выставы “Крывёю сэрца” працягнецца да 24 кастрычніка 2024 года па адрасе г.Бялынічы, вул. Савецкая, 13а.

Close Menu