Сёння, 2 снежня, у філіяле «Індустрыяльна-педагагічны каледж» Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальный выставы “Крывёю сэрдца”, прысвечанай беларускім пісьменнікам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
Юнакі і дзяўчаты з увагай слухалі пра дзейнасць беларускіх літаратараў у часы ваеннага ліхалецця, знаёміліся з матэрыяламі са збору Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прадстаўленымі на стэндах.
Прэзентацыю правяла загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Валянціна Кароткіна.
Мерапрыемства было арганізавана ў межах сумеснага праекта з “Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі”.