* Зорка – сімвал з вялікай колькасцю значэнняў, загадка, якая тысячы і тысячы гадоў натхняе чалавека на самыя высокія думкі і памкненні.
** Яркая прадстаўніца беларускай арт-прасторы – мастачка Святлана Верабей – паспрабавала ў сваім аўтарскім праекце распавесці пра сваё бачанне гэтага сімвала. З дапамогай колеру і ліній праводзіць паралель паміж падзеямі ўласнага жыцця, сваёй пуцяводнай зоркі і культурнай спадчынай нашай краіны, якой жывіліся пачуцці, фармаваўся светагляд і аўтарскі творчы метад.
*** Святлана падкрэслівае вечную тэму кахання ў мастацтве як галоўную крыніцу натхнення, сплятае ў маляўнічае сузор’е вянок сваіх карцін, прапануе паглыбіцца ў эмоцыі палотнаў не толькі праз візуальнае ўспрыманне, але пашырыць дыяпазон уражанняў, праз паэтычны тэкст і водар.
І нагадаць, што “усе мы разам ляцім да зор”… (М.Багдановіч).
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).
Тэл. +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95.
