Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава “Жыццё ў слове”

1 чэрвеня 2024 года а 14-й гадзіне ў Дзяржаўным гісторыка-культурным і прыродным музеі-запаведніку А.С.Грыбаедава «Хмяліта» (Смаленская вобласць, Вяземскі раён, с. Хмяліта) адбудзецца адкрыццё выставы “Жыццё ў слове” з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Літаратурна-дакументальныя матэрыялы, прадастаўленыя музеем, ахопліваюць гісторыю беларускага і сустветнага кнігадрукавання з XVI па XXI ст. Выстава знаёміць з кнігамі і аўтарамі, якія сталі сімваламі сваёй эпохі. Расповяд пачынаецца з “кнігі кніг” – Бібліі Францыска Скарыны – першай на ўсходнеславянскіх землях друкаванай кнігі. Завяршаецца таксама Бібліяй – сучаснымі яе перакладамі на беларускую мову. Сярод знакавых твораў эпохі прадстаўлены “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага, “Катэхізіс” Сымона Буднага, “Дзяды” Адама Міцкевіча, “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага… ХХ стагоддзе прадстаўлена імёнамі Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа…

Паказаны і такія важныя падзеі, як І Суветная і ІІ Сусветная войны, сведкамі якіх сталі героі твораў Максіма Гарэцкага, Васіля Быкава, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча і інш. Гаворка вядзецца не толькі пра беларускую літаратуру, але і сусветную, даецца магчымасць параўнаць погляды людзей розных нацый, розных дзяржаў на адну і тую ж падзею.

Раздзел экспазіцыі «Чалавек – гэта цэлы свет» аб’ядноўвае бессмяротныя творы Кандрата Крапівы, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, Рыгора Барадуліна і многіх іншых майстроў беларускага слова.

Close Menu