Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю…”

Творы вядомых скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх даўно ўвайшлі ў скарбніцу беларускай культуры. Мастацкія працы, створаныя таленавітымі рукамі бацькі і сына, з’яўляюцца своеасаблівым манументальным летапісам беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стст., упрыгожваюць гарады, захоўваюцца ў фондах вядомых музеяў Беларусі і замежжа.

Сумесная творчасць скульптараў вылілася ў прыгожыя помнікі Кірылу Тураўскаму (Гомель), Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу (Бабруйск), Францішку Багушэвічу (Смаргонь), Вацлаву Ластоўскаму (Глыбокае). Прыгожы помнік Максіму Багдановічу, аўтарамі якога сталі Леў і Сяргей Гумілеўскія, паўстаў у месцы спачыну паэта ў Ялце, у 2013 годзе.

На жаль, Народны мастак Беларусі Леў Гумілеўскі ўжо пакінуў гэты свет, але справу працягвае яго сын. Ён беражліва захоўвае мастацкую спадчыну Льва Мікалаевіча і працягвае ствараць новыя творы. Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю…” прэзентуе мастацкія творы розных жанраў і відаў. Але ўсе яны аб’яднаныя адной тэмай – тэмай любові да Беларусі, якая з’яўляецца невычарпальнай крыніцай натхнення…

Выстава працуе з 19 кастрычніка па 18 лістапада 2022 года, аўторак-нядзеля, з 10:00 да 18:30.

Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл.: +375 (17) 355-22-95.

Close Menu