Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Выстава рэпрадукцый Паўла Татарнікава “Магнацкія двары і замкі Беларусі”

18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. Свята было створана ЮНЭСКА, каб звярнуць увагу на культурную, архітэктурную спадчыну, побач з якой мы праходзім штодня. У гэты знакавы дзень у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачынае працу выстава “Магнацкія двары і замкі Беларусі”.

Выстава – супольны праект Літаратурнага музея і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. На экспазіцыі будуць прадстаўлены рэпрадукцыі вядомага мастака, графіка Паўла Татарнікава.

Сёння мы не зможам зазірнуць на вулкі старажытнага Турава, ці пабачыць панарамы полацкіх або брэсцкіх замкавых вежаў. Працы Паўла Татарнікава дазваляюць нам перанесціся ў стагоддзях і нібы з вышыні птушынага палёту ўбачыць наваградскія вежы, харугвы вялікалітоўскіх войскаў на полі бою пад Клецкам, нясвіжскія тэатральныя падмосткі…

Выстава працуе з 18 красавіка па 9 мая 2022 г.

Уваходны квіток: 1,5 – 3 рублі.

20 красавіка запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе ад Валянціны Кароткінай. Падчас экскурсу зможам пагартаць старонкі гісторыі Вялікага княства Літоўскага і зазірнуць у мінуўшчыну нашых гарадоў і мястэчак. А таксама, дзякуючы сярэднявечнай інтэрмедыі, перанясемся на некалькі стагоддзяў назад.

Пачатак у 18:30.

Кошт квіткоў: 3 рублі.

Тэлефон для даведак і запісу на экскурсіі: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu