Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава мастацкіх работ

Ах колькі ёсць красы
Чароўнай поруч з намі…
Максім Багдановіч

Сёлета Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адзначае прыгожы юбілей – 85-годдзе з дня заснавання. У фондах музея зберагаецца шмат прац, прысвечаных Максіму Багдановічу і яго вечным вершам, а таксама мясцінам, звязаным з паэтам. Частка гэтых скарбаў будзе прадстаўлена ў сумесным выставачным праекце –  “Песняру чыстай красы”.

Колькі выдатных дзеячаў прыклалі намаганні для ўшанавання памяці Максіма Багдановіча – спрабавалі падзяліцца сваім разуменнем паэта, шукалі вобразы і настроі, у якіх яго пазнаюць астатнія…

У наведвальнікаў ёсць унікальная магчымасць пабачыць творы класікаў беларускага мастацтва з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якія рэдка экспануюцца: жывапіс вядомых беларускіх мастакоў Мікалая Дучыца, Барыса Залкінда, Паўла Масленікава, Барыса Аракчэева, Уладзіміра Сулкоўскага і інш. Акрамя таго, можна будзе пазнаёміцца з творамі прызнаных беларускіх скульптараў – Генадзя Мурамцава, Сяргея Гумілеўскага, Льва Талбузіна, Уладзіміра Слабодчыкава, Станіслава Ларчанкі.

Адкрыццё 25 красавіка а 17-й гадзіне.

Запрашаем!

Close Menu