Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава “Крывёю сэрца” экспануецца ў Таганрогу

Літаратурна-мастацкая выстава “Крывёю сэрца”, прысвечаная беларускім пісьменнікам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, пачала сваю працу ў Таганрогскім дзяржаўным літаратурным і гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

Арганізатарамі выставы выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Тагангорскі музей-запаведнік у межах міжмузейнага супрацоўніцтва. Дзеючая выстава – ужо не першы рэалізаваны сумесны праект. Таксама ў арганізацыі выставы прыняла ўдзел ГА “Беларусы Таганрога”.

Банерная экспазіцыя, на якой прадстаўлены прадметы з фондаў ДМГБЛ, была дапоўнена прадметамі і дакументамі са збору Таганрогскага музея, што падкрэслівае сувязь пакаленняў і агульную памяць  двух народаў. Гэта падкрэсліла ў сваім выступленні дырэктар Таганрогскага музея Е.В.Ліпавенка.

У відэазвароце ўдзельнікаў цырымоніі вітаў дырэктар Музея гісторыі беларускай літаратуры С.І.Усік.

Выстава будзе экспанавацца да 23 лістапада.

Close Menu