Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава “Крывёю сэрца” адкрылася ў музеі-запаведніку “Міхайлаўскае”

У межах міжнароднага супрацоўніцтва 7 лютага 2025 г. у Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеі-запаведніку А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае” адбылося адкрыццё перасоўнай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Крывёю сэрца” з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Сваю назву выстава атрымала ад аднайменнага зборніка вершаў беларускіх паэтаў, у якім пад адной вокладкай сабраныя вершы 15 паэтаў, чыё жыццё абарвалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – Валянціна Кароткіна, загадчык навукова-асветніцкага аддзела, і Аляксандра Доўнар, навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела.

Close Menu