Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава да 80-годдзя Вялікай Перамогі

6 мая 2025 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у межах супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем-запаведнікам М.А. Шолахава “Ціхі Дон” (Музей-запаведнік М.А. Шолахава “Ціхі Дон”), распачынае працу часовая літаратурна-дакументальная (планшэтная) экспазіцыя “Яны змагаліся за Радзіму”.

Адкрыццё – 6 мая а 15-й гадзіне (уваход на мерапрыемства вольны).

Выстава прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі і прысвечана гісторыі і падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Яна знаёміць з важным перыядам біяграфіі і творчасці М.А. Шолахава і прадстаўляе калектыўны партрэт герояў яго твораў.

Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў (1905 – 1984) прайшоў сем франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам, Дэбальцавам, на Волзе, быў пад Кёнігсбергам, прайшоў франтавымі дарогамі да мяжы з Германіяй. Пісьменніку давялося зведаць і жорсткія бітвы, і адступленні, неаднойчы трапляць пад варожы абстрэл. Міхаіл Шолахаў з’яўляўся ваенным карэспандэнтам Савінфармбюро, газет “Праўда” і “Чырвоная зорка”. Франтавыя паездкі давалі багаты матэрыял для публікацый. На перадавым краі пісьменнік сустракаўся з байцамі, камандзірамі, прысутнічаў на допытах ваеннапалонных немцаў. З глыбокім болем у сэрцы назіраў смерць, кроў, вогнішчы, спустошаныя землі, зруйнаваныя гарады і вёскі, бачыў замучаных фашыстамі жанчын, старых, дзяцей. І ўсё, з чым пісьменніку даводзілася сутыкацца на вайне, знайшло адлюстраванне ў яго артыкулах, нарысах, раманах, апавяданнях.

Экспазіцыя складаецца з дванаццаці планшэтаў, якія дэманструюць фотаздымкі, выявы прадметаў, копіі дакументаў з фондавых калекцый Музея-запаведніка М.А. Шолахава “Ціхі Дон”.

Выстава на рускай мове. Будзе цікава аматарам літаратуры, гісторыі, кіно. Дзейнічае па 6 ліпеня 2025 года па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

Даведкі: +375 (17) 395 44 47 (Князева Ірына Расціславаўна, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).

Close Menu