Музей – скарбніца самых розных каштоўных артэфактаў. Але самыя-самыя – гэта мемарыяльныя рэчы, якія належалі пісьменнікам. Чым далей ад нас эпоха, тым большая каштоўнасць.
Сёлета споўнілася 185 год з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. З яго ўлюбёнай мясціны “блаславёных” Кушлянаў у фонды Літаратурнага музея ў розныя часы патрапілі самыя розныя прадметы. Адзін з іх – сталовы буфет ХІХ ст, што належаў сям’і Багушэвічаў. Прыгожае разное дрэва – ужо само сапраўдны твор мастацтва і артэфакт эпохі. І менавіта ўнутры гэтай мемарыяльнай рэчы мы і размесцілі выставу, прысвечаную пачынальніку беларускай нацыянальнай літаратуры.
“Адкуль узяўся Бурачок?” – такім пытаннем задаваўся даследчык, краязнаўца Уладзімір Ілліч Содаль. Услед за ім і мы адказваем на гэтае пытанне. На выставе вы атрымаеце магчымасць зазірнуць у свет кушлянскай сядзібы і прайсціся пакручастымі шляхамі паэта. А самае галоўнае – пабачыце мемарыяльную рэч Багушэвічаў!
Выстава працуе па 28 снежня 2025 года.
Кошт: 4 руб. – школьнікі, студэнты; 8 руб. – дарослыя.
Экскурсійнае абслугоўванне: 15 руб.
Экскурсіі праводзяцца па папярэдняй замове.
Тэлефон для запісу: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.