Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Вынікі вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі

3 сакавіка 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла ІV-я вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”.

На ўдзел ў канферэнцыі было пададзена амаль 140 заявак вучняў VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці. Да ўдзелу на вочным этапе былі адабраны 73 работы.

 

Экспертны Савет у складзе прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, літаратараў, педагогаў і супрацоўнікаў музея падвёў наступныя вынікі канферэнцыі:

 

Літаратурназнаўчая секцыя (10-11 класы)

 

ДЫПЛОМ I ступені

 

Марыя Проніна і Дар’я Каліневіч (ДУА “Сярэдняя школа №126 г.Мінска”)

“Капітан падарожжаў”

 

ДЫПЛОМ II ступені

 

Ганна Жыдкова і Міхаіл Коўтун (ДУА “Сярэдняя Школа №53 г.Мінска”)

“Вобраз жанчыны-маці ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц”

 

ДЫПЛОМЫ III ступені

 

Яўгеній Чорны (ДУА “Халопеніцкая сярэдняя школа імя М. Багдановіча Крупскага раёна”)

“Ох, ужо гэта Эдзі, або беларуская Агнія Барто”

 

Валерыя Бухцілава (ДУА “Радашковіцкая сярэдняя школа №1”)

“Дэтэктыўны канон у сучаснай дзіцячай прозе: нацыянальны каларыт”

 

Павел Анікевіч і Дар’я Сырыца (ДУА “Сярэдняя школа №51 г.Мінска”)

“Ключавыя словы ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц”

 

Літаратурназнаўчая секцыя (8-9 класы)

 

ДЫПЛОМ I ступені

 

Мілана Рак, Валерыя Губіч і Лізавета Шушкевіч (ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы”)

“Міфалагічныя вобразы ў рамане “Ключ ад вялікай каштоўнасці” К.Хадасевіч-Лісавой”

 

ДЫПЛОМ II ступені

 

Кацярына Граковіч (ДУА “Каладзішчанская сярэдняя школа”)

“Вобразныя сродкі касмалагічных нарысаў Язэпа Драздовіча”

 

ДЫПЛОМЫ III ступені

 

Літвінаў Васіль (ДУА “Гімназія №11 г.Мінска імя І.Д.Чарняхоўскага”)

“Інтэлектуальная гульня “Мінск літаратурны” як сродак фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў”

 

Вікторыя Шакаль (ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”)

“Паэтычныя запаветы Эдзі Агняцвет”

 

Краязнаўчая секцыя

 

ДЫПЛОМЫ I ступені

 

Кацярына Балцэвіч і Уладзіслаў Змітровіч (ДУА “Гімназія №11 г.Мінска імя І.Д.Чарняхоўскага”)

“Гульня-лато-пазл “Краязнаўчая мазаіка” як сродак фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў”

 

Дар’я Крупнова (ДУА “Ланская сярэдняя школа”)

“Асаблівасці беларускіх праклёнаў (на прыкладзе аграгарадка Лань Нясвіжскага раёна)”

 

ДЫПЛОМЫ II ступені

 

Ганна Пілецкая (ДУА “Клецкая сярэдняя школа №3”)

“Падарожжа па літаратурным Мінску” (настольная гульня з элементамі дапоўненай рэальнасці)

 

Сяргей Румас і Іван Швец (ПУА “Мінская міжнародная Гімназія”)

“Янка Маўр. “Палескія рабінзоны”. Віртуальны балотынг”

 

ДЫПЛОМЫ III ступені

 

Максім Капцюг (ДУА “Маладзечненская сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы”)

“Роля прыказак і прымавак у выхаванні маральнай годнасці асобы (на прыкладзе фальклорнага матэрыялу жыхароў вёскі Мойсічы Маладзечанскага раёна)”

 

Даніла Малашук (УА “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка”)

“Што падабаецца, тое не забываецца”

 

Дзякуем усім удзельнікам! Віншуем пераможцаў!

Close Menu