Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Вынікі І этапу ІІ Вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі

21 лютага 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся І этап (чытанні) ІІ Вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

У адпаведнасці з заяўленай тэмай Канферэнцыя прайшла па секцыях: мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Мэта Канферэнцыі – абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры і краязнаўства, наладжванне партнёрскіх адносін паміж Музеем як крыніцай навуковых даследаванняў і ўстановамі адукацыі.

У Канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы VI-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці і іх навуковыя кіраўнікі.

Па выніках канферэнцыі членамі экспертнага савета вызначаны лепшыя работы. Сярод іх:

па літаратуразнаўчай секцыі: “Малавядомыя старонкі біяграфіі Аркадзя Куляшова”. Яўгеніі Мархалюк і Марыі Марчук (10 “А”, гімназія № 192, навуковы кіраўнік – Фалейчык Алена Мікалаеўна), “Ідэал красы ў лірыцы Уладзіміра Жылкі”. Івана Самсонава (9 “А”, СШ № 77, навуковы кіраўнік – Русецкая Таццяна Iванаўна), «Як усё на зямлі, усё ў нас пачынаецца з маці…»”. Дар’і Абрамовіч (9 “В”, СШ № 71”. Навуковы кіраўнік – Шкляр Марыя Рыгораўна), “«І кот як нейкі дух сярэднявечча». Вобраз ката ў жыцці і творчасці Рыгора Барадуліна”. Альжбэты Малішэўскай-Спрынчан (6 “А”, гімназія № 23, навуковы кіраўнік – Крыкала Валянціна Уладзіміраўна);

па мовазнаўчай секцыі: “Параўнальныя канструкцыі ў лірыцы Рыгора Барадуліна (на падставе зборніка «Трэба дома бываць часцей»)” Ксеніі Осіпавай (11 “А”, СШ № 25, навуковы кіраўнік – Крэнь Іна Мікалаеўна), “Асаблівасці перакладаў вершаў У.Караткевіча на рускую мову” Кацярыны Касцевіч (10 клас, гімназія № 29, навуковы кіраўнік – Анцюх Людміла Георгіеўна), “Спадчына беларускай мовы: biełaruskaja łacinka” Дар’і Бандарэнкі (9 “А”, гімназія №25, навуковы кіраўнік – Пахвалённая Аліна Казіміраўна), “Языкаломкі язык не паламаюць” Дзіяны Пашэрстнік (6 “В”, СШ №173, навуковы кіраўнік – Салодкая Жанна Міхайлаўна);

па краязнаўчай секцыі: “Пасля горада ў вёску або першае месца працы Уладзіміра Караткевіча” Паліны Галавій (10 “А”, СШ № 125, навуковы кіраўнік – Крэмень Жанна Анатольеўна), “«Зямля пад белымі крыламі». Шляхамі У. Караткевіча.” Вольгі Камінскай і Марыі Ваяводзінай (9 “Г”, СШ №148, навуковы кіраўнік – Бельская Наталля Валер’еўна).

 

Close Menu