Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава аўтарскіх лялек мастачкі Анастасіі Адамовіч

48423861_1974192719343285_3835602002318983168_n

 

18.12.2018  у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава аўтарскіх лялек  мастачкі Анастасіі Адамовіч.

Анастасія –  выпускніца Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Мастацтвазнаўца, мастак па касцюмах. Стваральнік аўтарскай эксклюзіўнай тэхнікі вырабу інтэр’ерных лялек, абутку, адзення і аксесуараў для лялек. Лаўрэат і дыпламант выстаў у Беларусі, Літве, Расіі, Украіне, Чэхіі, Эстоніі. Больш за дзвесце работ знаходзіцца ў калекцыях і інтэр’ерах Еўропы, Азіі, ЗША і Канады.

Дарэчы, Анастасія вельмі актыўны аўтар. На працягу апошніх пяці гадоў яна ўдзельнічае ў 3-4 выставах штогод – такая ў яе прага да творчасці і велізарны патэнцыял. Мастачка прыдумвае персанажы, назіраючы за сваімі сучаснікамі, вывучаючы партрэтную творчасць жывапісцаў ранейшых стагоддзяў, перачытваючы любімыя літаратурныя творы. Такім чынам, у абліччы і характары яе герояў узнікае сплаў характэрных і індывідуальных рыс.

На выставе “жывуць” 13 міфічных лялек: хатнікі, іранічныя Бабкі-Ёжкі, трапяткія анёлы і жыццярадасная Пэппі Доўгая панчоха. Прадуманыя да кожнай вяснушкі,  лялькі з першага погляду зачароўваюць сваёй містычнасцю і чараўніцтвам.

 

Кошт квіткоў

Экскурсіі праводзяцца штатнымі навуковымі супрацоўнікамі.

 

Close Menu