Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Вясновыя кветкі Тэлемаха”

Антоні Эдвард Адынец – сябар і таварыш падарожжаў Адама Міцкевіча, паэт, перакладчык і мемуарыст. Сёлета ў календары літаратурных юбілеяў – 220-годдзе з дня яго нараджэння.

Антоні Адынец з маленства выяўляў талент да паэтычнага слова, і таму яго лёс папросту не мог абмінуць сузор’я філаматаў і філарэтаў. Міцкевіч, Зан, Чачот, Корсак, Ходзька, Славацкі – кола, з якім непарушна звязанае і імя таварыскага, добразычлівага і дасціпнага Адынца. Яшчэ ў часы вучобы сябры называлі яго Тэлемахам – персанажам грэчаскай міфалогіі.

Хоць паэзія А.Адынца выглядае сціплейшай за геніяльныя творы Міцкевіча, яго “Успаміны пра мінулае” з’яўляюцца найкаштоўнейшай першакрыніцай фактаў пра Барунскую школу, філамацкае ўніверсітэцкае асяроддзе, а “Лісты з падарожжа” – яркімі і захапляльнымі вандроўнымі нататкамі.

На словы Антонія Адынца напісаў цэлы шэраг твораў Станіслаў Манюшка. Многія з іх прагучаць падчас канцэрта ў беларускім перакладзе ўпершыню.

Музычнай праграмай, якая адбудзецца 6 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, Літаратурны музей будзе сустракаць вясну і віншаваць цудоўных дам. Музыканты падрыхтавалі для слухачоў і цэлую галерэю жаночых вобразаў, якія будуць дапоўненыя вершамі і ўспамінамі сёлетняга юбіляра.

У праграме прагучаць творы Станіслава Манюшкі, Марыі Шыманоўскай, Фрэдэрыка Шапэна, Міхала Клеафаса Агінскага, Міхала Ельскага.

Выступоўцы:
Святлена Немагай – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў (фартэпіяна, канферанс);

Галіна Сакольнік – лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана);
Аляксей Загорскі – лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка).

6 сакавіка, 18.30

Кошт білетаў: 15 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/423682 або ў касе музея).

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu