Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

«Вясновы фэст» у Ракуцёўшчыне: традыцыі, якія аб’ядноўваюць

18 красавіка 2026 года ў філіяле «Фальварак Ракуцёўшчына» адбыўся першы «Вясновы фэст», які сабраў гасцей, захопленых народнымі традыцыямі, абрадавай культурай, музыкай і спевамі.

Свята распачалося абрадам «Гуканне вясны», які стварыў асаблівую атмасферу адраджэння і цеплыні. Удзельнікі далучыліся да карагодаў, а таксама мелі магчымасць вывучыць традыцыйныя танцы – жывая танцавальная праграма доўжылася да самага завяршэння мерапрыемства. Папулярнасцю карыстаўся музейны квэст, які дазволіў гасцям у займальнай форме пазнаёміцца з гісторыяй фальварка. Асобную ўвагу прыцягнулі валачобны абрад з велікоднымі спевамі, лірычныя песні і пазнавальныя сустрэчы-лекцыі. Вялікую цікавасць выклікалі майстар-класы і рамесніцкі кірмаш, дзе кожны мог не толькі набыць унікальныя вырабы, але і паспрабаваць сябе ў традыцыйных рамёствах.

«Вясновы фэст» стаў прасторай жывой традыцыі, дзе можна было адчуць сувязь з народнай культурай, навучыцца новаму і правесці час у атачэнні творчых і натхнёных людей. Дзякуем усім, хто быў з намі ў гэты дзень! Да сустрэчы на наступных святах!

Close Menu