Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Вясна красна на ўвесь свет”

Вялікдзень – адно з самых важных і ўзнёслых хрысціянскіх святаў. Нашыя продкі адзначалі яго здаўна. Галоўнай адметнасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад. Гэтая традыцыя мае яшчэ дахрысціянскія карані і ўласцівая толькі беларускай культуры.

21 красавіка Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць на канцэрт велікодных і юраўскіх песень “Вясна красна на ўвесь свет”! Вясновы каляндар багаты на разнастайныя святкаванні. І не паспеем мы адзначыць Вялікдзень, як ужо час зямлю адмыкаць і Юр’ю святкаваць.

Таксама вас чакаюць традыцыйныя беларускія мелодыі ў інструментальным выкананні. Прыходзьце спяваць ды танчыць разам!

Пачатак а 19-й гадзіне.

Кошт квіткоў: 10 руб. (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/323205 або ў касе музея).

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu