Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Вянок дружбы: Арменія

Вянок дружбы: Арменія

Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачынае новы праект – “Вянок дружбы”.

Вянок – спляценне кветак, стварэнне непаўторнага ўзору, новага вобраза. “Засушыў я на паперы краскі, свежыя калісьці, думак шчырых і чуцця.” – пісаў Максім Багдановіч у эпіграфе да зборніка вершаў “Вянок”. Кожная краска-кветка мае свой непаўторны водар, свой характар. Так і ў кожнага народа свая адметная культура, традыцыя, звычаі. У межах праекта “Вянок дружбы” мы будзем знаёміцца з адметнасцямі розных народаў і краін. У тым ліку тых, хто на працягу ўжо многіх стагоддзяў жыве на беларускай зямлі, чые традыцыі сталі элементам нашай культуры, і наадварот апынуліся пад уплывам беларускага каларыту.

Распачынаем серыю сустрэч са знаёмства з Арменіяй. Першую сустрэчу зладзім сумесна з Мінскім гарадскім армянскім культурна-асветніцкім таварыствам “Айастан”.

7 красавіка армянскі народ адзначае нацыянальнае свята – Дзень мацярынства і прыгажосці, які супадае з Дабравешчаннем Прасвятой Багародзіцы. Гэтае свята – яскравы прыклад яднання хрысціянскай традыцыі з нацыянальнай культурай у паўсядзённым жыцці. Менавіта ў гэты дзень у Арменіі завяршаецца “Месяц ушанавання жанчын”: гучаць віншаванні і словы падзякі матулям, родным і каханым жанчынам.

7 красавіка а 16-й гадзіне запрашаем вас на музычна-забаўляльную і пазнавальную праграму “Вянок дружбы: Арменія”!

У межах сустрэчы вас чакаюць майстар-класы па вырабе традыцыйнага армянскага хач астха, расповеды пра гісторыю, культуру, мову, літаратуру, танцавальныя і спеўныя выступы ад выкладчыкаў і навучэнцаў Мінскай аднадзённай Армянскай школы. А таксама расповед пра нацыянальны строй і традыцыйныя рамёствы, гульня ў нарды, танцавальны майстар-клас і флэшмоб.

Са скарбніц музея ўсяго толькі на адзін дзень будзе выстаўлены на экспрэс-выставе арыгінальны слуцкі пояс: як вядома, да вытворчасці слуцкіх паясоў спрычыніліся прадстаўнікі армянскага народу.

У мерапрыемстве возьмуць удзел вакальна-танцавальны ансамбль “Наири”, Карінэ Дрнаян, музычны праект “BON Voyage”, армянскі фальклорны танцавальны ансамбль “Эребуни”.

Запрашаем прыходзіць усёй сям’ёй! Для маленькіх наведвальнікаў будзе працаваць адмысловая пляцоўка з гульнямі, мультфільмамі ды іншымі забавамі.

Дэталі і падрабязная праграма мерапрыемства на нашых старонках у сацыяльных сетках: https://vk.com/vianokdrujbyarmeniia

https://www.facebook.com/events/301283403882864/

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А – Траецкае прадмесце).

Дата і час: 7 красавіка, 16.00. Уваход вольны.

Даведкі па тэлефонах: (8 017) 334-07-61, (8 017) 334-42-6

Vyanok_druzhby_Armeniya_Afisha

Close Menu