Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Вялікая гісторыя маленькай лыжкі

Ці ведаеце вы, колькі цікавостак захоўваеца ў музеі? Безліч. І кожны прадмет асаблівы, кожны, нават самы маленькі і на першы погляд просты, мае даволі змястоўную гісторыю.

Адзін з іх – лыжка. Яе ўнікальнасць – у прыналежнасці да сям’і беларускага грамадскага дзеяча, паэта, празаіка, публіцыста і перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча.

Захаваць яе да сённяшніх дзён удалося дзякуючы адной з жыхарак вёскі Кушляны – Марыі Дудэк, маці якой служыла ў дачкі Францішка Багушэвіча – Канстанцыі. Жанчына дапамагала даглядаць хворага сына гаспадыні Франака. За што ў знак шчырай павагі ўдзячная маці падарыла служанцы сталовы набор. Адна з лыжак гэтага набора, якая захавалася і трапіла ў музейныя фонды у 1993 годзе, будзе дэманстравацца 19 сакавіка 2020 года ў дзень адкрыцця літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Бласлаўлёныя Кушляны Францішка Багушэвіча” ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Запрашаем усіх зацікаўленых! Спяшайцеся! Экспанаванне ўнікальнага прадмета ўсяго адзін дзень!