Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Віртуальная выстава да 115-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Труса

Перажытага сення не шкада,- Мы для мэты вялікай жылі. Прамільгнулі гады назаўсёды, А між іх і цяжкія былі. (9)

6 мая 2019 года спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта – Паўлюка Труса (1904-1929).

Адна з самых яскравых постацей беларускай літаратуры – Паўлюк Трус, нарадзіўся ў вёсцы Нізок на Уздзенскай зямлі. Бацькі яго, малазямельныя сяляне Ігуменскага павета Мінскай губерні, Адам Емяльянавіч і Ганна Міхайлаўна, пабраўшыся шлюбам, сталі снаваць сваё гняздо на спаконвечнай сялібе роду Трусаў у вёсцы Старое Сяло. Але незадоўга да з’яўлення на свет іх першынца здарылася бяда. У навальніцу пярун ударыў у адну хату – успыхнуў пажар. Вёска згарэла за нейкія дзве гадзіны. Трусы не сталі будавацца на старым месцы і заклалі новы дом у найбліжэйшым Нізку: месца цішэйшае, не так адкрытае ветру. У Нізку і нарадзіўся Паўлюк.

Меў брата Міхася і сясцёр Марыю і Веру. З малых гадоў дапамагаў па гаспадарцы. Першым з дзяцей пачаў парабкаваць. Ужо ў дзесяць год хадзіў з бараною, крыху пазней вазіў з бацькам узімку лес да ракі Вусы на сплаў, у дванаццаць браў першыя ўрокі аратага, у пятнаццаць дапамагаў пры касьбе.

З дзяцінства запомніўся будучаму паэту дзед, патомны хлебароб, які лічыў, што чалавека корміць зямля, а грамата – непатрэбшчына. Запомнілася і бацькава перакананне ў тым, што з граматы невялікі наедак, што простым людзям патрэбны дужасць і спрыт. Бацька памяняў свае погляды толькі тады, калі настаўнік мясцовай пачатковай школы расхваліў яго сына, стараннага і кемлівага вучня. У вясковай школе выявіўся талент Труса-мастака, які мог намаляваць вясковую вуліцу, жанчын каля калодзежа, школьнікаў і нават самога настаўніка. Гэтак жа хораша спяваў у хоры, складаў свае песні “пад народнае”.

З 1918 па 1923 год вучыўся ў Уздзенскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, якое потым было рэарганізавана ў сямігодку, дзе пазнаёміўся і добра пасябраваў з Алесем Якімовічам і Пятром Глебкам.

У сямігодцы выпускалася насценгазета, у якой пісалі свае вершы сябры-равеснікі, наладжвалася абмеркаванне напісанага, выношваліся думкі пра вучобу ў Мінску на настаўніка. 

Вучоба перапынялася падзеямі грамадзянскай вайны. Даводзілася ехаць у абозе з Чырвонай Арміяй, дапамагаць бацькам па гаспадарцы.

Паўлюк Трус захапляўся вершамі Т.Шаўчэнкі і Я.Купалы, А.Пушкіна і М.Някрасава. Кумірам яго быў украінскі паэт, “Кабзар”, якога ён ведаў амаль на памяць. Паэта ўсё жыццё вабіла народная песня, якая стала невычэрпнай крыніцай яго мастацкай творчасці.

З 1923 па 1927 год вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Мінску, дзе прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, спяваў у хоры, наладжваў пастаноўкі п’ес, выконваючы ў спектаклях ролі і малюючы да іх дэкарацыі. Наведваў лекцыі Я.Коласа, М.Грамыкі, А.Круталевіча, В.Баташэвіча, М.Рыдзеўскага, У.Ігнатоўскага, сустракаўся з Я.Купалам, Ц.Гартным, М.Чаротам і Я.Лёсікам. Пасябраваў з Я.Пушчам, М.Лужаніным, С.Дарожным, З.Бандарынай і многімі іншымі.

Па ініцыятыве П.Труса, П.Глебкі і М.Лужаніна ў педтэхнікуме выпускалася вусная газета “Чырвоны прамень”. Хоць першыя допісы П.Труса надрукаваны ў 1922 годзе, яго літаратурная праца, па сутнасці, пачалася падчас вучобы ў педтэхнікуме. Працаваў ён настойліва, без адпачынку, штодня. Актыўна друкаваўся ў часопісах “Малады араты”, “Полымя”, “Маладняк”, газетах “Беларуская вёска” і “Чырвоная змена”.

Перажытага сення не шкада,- Мы для мэты вялікай жылі. Прамільгнулі гады назаўсёды, А між іх і цяжкія былі. (1)

Перажытага сення не шкада,- Мы для мэты вялікай жылі. Прамільгнулі гады назаўсёды, А між іх і цяжкія былі. (2)

У 1925 стаў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”

Перажытага сення не шкада,- Мы для мэты вялікай жылі. Прамільгнулі гады назаўсёды, А між іх і цяжкія былі. (3)

Раз на тыдзень наведваў паэтычную студыю, слухаў лекцыі А.Бабарэкі, прымаў удзел у дыскусіях пра мастацтва. Пасля расколу “Маладняка” ў 1927 увайшоў у ініцыятыўную групу, прымаў удзел у скліканні надзвычайнага з’езда “Маладняк”, наведваў фабрыкі і заводы, выступаў перад моладдзю. Перамены ў тагачасным грамадскім жыцці адбіліся і на яго творчасці: не страчваючы свайго песенна-фальклорнага характару, яна набывала адзнакі публіцыстычнасці, рэпартажнасці, у яго з’явіліся творы-агіткі, пракламацыі, якія заклікалі сялян да новага жыцця. Арганізатарскія здольнасці П.Труса шырока раскрыліся ў час яго працы ў газеце “Палеская праўда” (Гомель, 1927-28).

Перажытага сення не шкада,- Мы для мэты вялікай жылі. Прамільгнулі гады назаўсёды, А між іх і цяжкія былі. (4)

У 1928 паэт паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ. Гады вучобы сталі для яго гадамі далейшага мастацкага сталення. Выдаўшы паэтычныя зборнікі “Вершы”, “Ветры буйныя”, напісаўшы паэмы “Астрожнік”, “Юны змаганец”, ён працягваў працу над паэмамі “Цыганка” і “Сірата Алеся”. Творчасць П.Труса адметная пранікнёным лірызмам і песеннасцю, што асабліва выразна раскрылася ва ўступе да паэмы “Дзесяты падмурак”, вершы “А ў палёх, палёх…” і інш. Пісаў таксама сатырычныя, гумарыстычныя вершаваныя апавяданні.

Перажытага сення не шкада,- Мы для мэты вялікай жылі. Прамільгнулі гады назаўсёды, А між іх і цяжкія былі. (5)

Летам 1929 П.Трус паехаў у камандзіроўку ў Магілёўскую вобласць, дзе захварэў тыфам. Сам дабраўся да інфекцыйнай бальніцы ў Мінску, трызніў усю ноч ад высокай тэмпературы, а раніцай 30 жніўня яго не стала. На пахаванні ў ганаровай варце стаялі Я.Купала, Я.Колас, З.Бядуля, К.Крапіва. На словы П.Труса напісалі музыку А.Багатыроў, А.Ленскі, Ф.Пыталёў і інш. Імем паэта названа бібліятэка на яго радзіме, вуліцы ў Гомелі і Мінску.

У “Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры” захоўваецца каля 20 музейных прадметаў, звязаных з імём Паўлюка Труса. Гэта фатаграфіі, дакументы, кнігі, часопісы, лісты.

Асаблівай каштоўнасцю вылучаюцца прыжыццёвая кніга Паўлюка Труса “Ветры буйныя”,

Перажытага сення не шкада,- Мы для мэты вялікай жылі. Прамільгнулі гады назаўсёды, А між іх і цяжкія былі. (6)перапіска Паўла Адамавіча з Пятром Глебкам

Перажытага сення не шкада,- Мы для мэты вялікай жылі. Прамільгнулі гады назаўсёды, А між іх і цяжкія былі. (7)

Перажытага сення не шкада,- Мы для мэты вялікай жылі. Прамільгнулі гады назаўсёды, А між іх і цяжкія былі. (8)

і самаробны ручнік вышыты маці пісьменніка.

KP_000260

Close Menu