5 жніўня 2021 года 55-гадовы юбілей адзначае загадчык філіяла “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” Людміла Іосіфаўна Ніжэвіч.
1993 года Людміла Іосіфаўна самааддана працуе на ніве захавання і папулярызацыі літаратурнай спадчыны беларускага пісьменіка. Глыбока апантаны сваёй справай прафесіянал, цудоўны чалавек і абаяльная жанчына, яна карыстаецца павагай і аўтарытэтатам, як у музейным калектыве, так і сярод мясцовай грамадскасці.
Шчыра віншуем Людмілу Іосіфаўну са святам! Жадаем моцнага зрароўя, поспехаў у прафесійным жыцці, зацікаўленых наведвальнікаў, сямейнага шчасця і дабрабыту!
З павагай,
калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры