Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Віншуем Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага з 90-годдзем!

YOGA

Калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры далучае свой голас да шматлікіх цёплых і шчырых віншаванняў з 90-гадовым юбілеем, што сёння гучаць у адрас вучонага, грамадскага дзеяча, акадэміка, прафесара, галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, старшыні Фонду братоў Гарэцкіх, пляменніка Максіма Гарэцкага — Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага!

За асабістую сціпласць, шчырасць душы, імкненне працаваць на карысць Бацькаўшчыне Радзім Гаўрылавіч заслужыў павагу культурнай грамадскасці Беларусі.

Выказваем шчырую падзяку за тую вялікую працу, якую Радзім Гаўрылавіч робіць на карысць беларускай навукі і культуры! Ваша праца, Вашы пошукі і адкрыцці з’яўляюцца ўзорам для беларускіх даследчыкаў!

Сапраўдны інтэлігент, цікавы публіцыст, мудры, прыгожы і абаяльны чалавек! Мы ганарымся нашым шчырым сяброўствам і тым, што ўжо шмат год робім супольную важную справу. Дзякуючы Вашым намаганням, накіраваным на захаванне і папулярызацыю спадчыны класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, ужо 26 год у музеі праходзяць Гарэцкія чытанні, якія збіраюць даследчыкаў жыцця і творчасці Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх!

Зычым Юбіляру моцнага здароўя, бадзёрасці духу, міру, любові і радасці, сямейнага дабрабыту, цёплых усмешак блізкіх і сяброў, нязгаснага творчага натхнення, аптымізму і веры ў светлую будучыню нашай Беларусі!

Close Menu