10 жніўня ў 14.00 у музеі “Беларускай хатка” адбудзецца імпрэза з удзелам фальклорнага ансамбля “Млынок”. Кіраўнік творчага калектыву Мардань Дар’я Анатольеўна, спецыяліст па фальклору (спецыялізацыя этнафоназнаўства, аўтэнтычныя спевы), магістр мастацтвазнаўства, аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, педагог першай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Фальклорны калектыў “Млынок” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, удзельнічае ў гарадскіх і рэспубліканскіх выстаўках, радыёперадачах (радыё “Культура”, “Сталіца”), выступае на тэлебачанні (“Навіны культуры”).
Музычны рэпертуар ансамбля багаты і шматгранны. Падчас імпрэзы “Вецярок вее, жыта палавее ” вашай увазе будуць прадстаўлены:
- Беларускія народныя танцы;
- Жніўныя песні;
- Абрад “Завіванне барады”.
Кошт уваходнага квітка: 6,00 бел.руб. (дарослыя), 3,00 бел.руб. (школьнікі, навучэнцы, студэнты).
Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст. м. “Інстытут культуры”).
Тэлефон для даведак: +375 17 375 52 13.